Спадчына: Тураў Уладзімір Рыгоравіч
Панядзелак, 05 Верасень 2022 12:27
1 кастрычніка 2022 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Рыгоравіча Турава (1932–2014), журналіста
Уладзімір Рыгоравіч Тураў нарадзіўся 1 кастрычніка 1932 г. у в. Новыя Фалічы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Бацька, Рыгор Нiкiфаравiч Тураў, — удзельнік Савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў, быў паранены. Маці, Акуліна Аляксееўна, у вайну пякла хлеб для партызан.